Пара з Мінска збірала грошы на кватэру, здымаючы парнаграфію
Міліцыя ў Беларусі / sb.by
Муж і жонка з Мінска не знайшлі іншага спосабу назапасіць грошай на ўласную кватэру, як здымаць парнаграфію. Так яны самі патлумачылі свае матывы следчым. На жаль, пара абрала для такога бізнесу не тую краіну.
Сілавікі, якія праводзілі ператрус у кватэры мужа і жонкі, былі здзіўленыя секс-цацкамі і эратычнай бялізнай.
Следства выявіла, што пара зняла на мабільныя тэлефоны не менш як 18 ролікаў і 6 фота парнаграфічнага характару са сваім удзелам. Грошы за іх прагляды пераводзіліся на банкаўскія карты і электронны кашалёк.
Справа накіраваная на разгляд у суд. Санкцыі па прад'яўленым артыкуле — абмежаванне волі на тэрмін ад 2 да 4 гадоў або пазбаўленне волі на той жа тэрмін. Муж і жонка цалкам прызналі віну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.