Парад Шумана ў Варшаве пройдзе пад бел-чырвона-белымі сцягамі
З нагоды Дня Еўропы ва ўсіх сталіцах Еўрасаюза ладзяцца святочныя шэсці.
У Варшаве парад Шумана пачнецца 11 траўня а 12 гадзіне ад Замкавай плошчы (Placu Zamkowego).
Далучыцца да параду запрашаюць і беларусаў. "Беларусь — еўрапейская краіна! Выйдзем на Парад з нашымі сцягамі! Гуртуемся вакол бел-чырвона-белага штандара, які вярнуўся з Чэмпіяната свету па хакеі ў Стакгольме!" — заклікае ініцыятыва "Беларуская нацыянальная памяць".
Адзначым, што пад бел-чырвона-белымі сцягамі парад прайшоў і ў мінулым годзе.
Парад Шумана праводзіцца штогод з 1993 года. Назву ён атрымаў у гонар ідэолага стварэння Еўрапейскага Саюза — былога міністра замежных справаў Францыі Рабера Шумана.