Парады Лукашэнкі ад каранавіруса: "Гарэлкай трэба не толькі рукі мыць"

Парады Лукашэнкі ад каранавіруса: "Гарэлкай трэба не толькі рукі мыць"

Падчас кадравых прызначэнняў 16 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка вырашыў падзяліцца з чыноўнікамі рэцэптамі ад кітайскага каранавіруса.

Кіраўнік дзяржавы параіў падначаленым для змагання з захворваннем выкарыстоўваць алкаголь і саўну. 

"Часцей мыйце рукі, своечасова снедайце, абедайце і вячэрайце. Я чалавек непітушчы, але апошнім часам жартам кажу, што гарэлкай трэба не толькі рукі мыць, але і, напэўна, у дзень 40-50 грам у пераліку на чысты спірт, труціцць гэты вірус. Але не на працы.

Я зычу вам поспехаў, здароўя, не хварэйце. Сёння схадзіце ў саўну сухую. Калі два-тры разы на тыдзень — таксама карысна. Кітайцы нам падказалі, што гэты вірус пры +60°С не вытрымлівае",  — прыводзіць тэлеканал СТВ рэцэпты ад Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі