Парашэнка не прыедзе ў Мінск, але можа пабачыць Пуціна ў Мілане

Пра гэта інфармуе РІА "Новости" са спасылкай на выканкам Садружнасці незалежных дзяржаваў. Хто прадставіць Украіну, пакуль невядома. Не выключаецца, што такім прадстаўніком стане ўкраінскі пасол у Мінску Міхаіл Ежэль. Такім чынам, у Мінску не адбудзецца сустрэча расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна і Пятра Парашэнкі.

Як паведамляе УНІАН, на наступным тыдні ў Мілане можа адбыцца сустрэча Пятра Парашэнкі, Уладзіміра Пуціна, а таксама канцлера Нямеччыны Ангелы Меркель і прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда. Называецца і дата — 16-17 кастрычніка.

Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі