Парашэнка прыехаў у Марыупаль — баевікі пачалі абстрэл блокпастоў ля горада
Пасля заявы пра візіт украінскага прэзідэнта ў Данецкую вобласць пачаўся абстрэл блокпастоў сіл антытэрарыстычнай аперацыі.
Пра гэта напісаў прэс-сакратар Парашэнкі Святаслаў Цаголка ў твітары: "Парашэнка ў Марыупалі: пасля анансавання майго прыезду на 13.30 пачаўся абстрэл нашых блокпастоў. Думалі напалохаць. Ніхто іх не баіцца".
У Марыупалі Пятро Парашэнка заявіў: "Гэтую нашу зямлю мы нікому не аддамо! Слава Украіне!" Украінскі прэзідэнт наведвае горад з працоўным візітам, адзначае УНІАН.
Тым часам дарадца губернатара Данецкай вобласці Канстанцін Батозскі заявіў, што наступ расійскіх войскаў на Марыупаль працягваецца. Па яго словах, уначы наступ ішоў па трох напрамках: "З танкамі, БТРамі, пяхотай. Перамір'е такое перамір'е".
Фота — Reuters