Парашэнка: За кожнае жыццё вайскоўца тэрарысты заплацяць сотняй сваіх

"За кожнае жыццё нашых ваенных баевікі заплацяць дзесяткамі і сотнямі сваіх. Ні адзін тэрарыст ня пазбегне адказнасці, кожны атрымае па "заслугах", - падкрэсліў Парашэнка.

Прэзідэнт Украіны адзначыў, што сёння ўсе вайскоўцы, якія абараняюць мяжу, аэрапорты Данецка, Луганска і іншыя гарады і населеныя пункты на Данбасе, з'яўляюцца героямі, у якіх верыць уся Украіна.

Як паведамлялася, учора Парашэнка падчас тэлефоннай размовы з канцлерам Германіі Ангелай Меркель заявіў пра гатоўнасць да двухбаковага спынення агню на Данбасе.

Антытэрарыстычная аперацыя супраць узброеных сепаратыстаў на ўсходзе Украіны працягваецца з красавіка 2014 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі