Парашэнка заявіў, што на сустрэчы ў Мінску "няма добрых навінаў"

11-12 лютага ў Мінску ў Палацы Незалежнасці праходзіць з перапынкамі сустрэча ў "нармандскім фармаце", прысвечаная сітуацыі на Данбасе. У ёй удзельнічаюць канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка і расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін. Невядома, ці будзе ўзгоднены выніковы дакумент.

"На жаль, пакуль добрых навінаў няма. На дадзены момант ніводнай навіны. Надзея ўсё яшчэ ёсць", — цытуе словы Пятра Парашэнкі РІА "Новости". Украінскі прэзідэнт заявіў, што некаторыя прапановы Расіі з'яўляюцца "непрыймальнымі".

Распрацаваны ў Мінску дакумент, нібыта, прадугледжвае перамір'е з 14 лютага, адвод цяжкіх узбраенняў, стварэнне зоны бяспекі. Іншыя падрабязнасці пакуль невядомыя.

Пасля перапынку Меркель, Аланд, Парашэнка і Пуцін зноў працягнулі перамовы. Да лідараў чатырох краін далучылася спецпрадстаўнік АБСЕ Хайдзі Тальявіні, якая дагэтуль удзельнічала ў перамовах кантактнай групы. Тым часам, з'явілася інфармацыя, што лідары "ЛНР" і "ДНР" адмовіліся падпісаць дакумент, узгоднены (цалкам ці часткова — інфармацыя супярэчлівая) прадстаўнікамі "нармандскай чацвёркі".

Онлайн з саміта ў "нармандскім фармаце" ў Палацы Незалежнасці ў Мінску

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі