Партрэт калабаранта: хто стаў "новай уладай" у акупаваных гарадах Украіны

Усе калабаранты — людзі з, мякка скажам, адсутнымі прынцыпамі / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Усе калабаранты — людзі з, мякка скажам, адсутнымі прынцыпамі / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

"Сёлета мы рыхтуемся святкаваць 9 траўня з асаблівай радасцю. Думаю, што мы адсвяткуем яго вельмі маштабна", — расказала расійскаму дзяржаўнаму выданню выканаўца абавязкаў мэра Мелітопаля Галіна Данільчанка​.

Чаму ўкраінскі чыноўнік гаворыць з расійскімі выданнямі? Усё проста: гэта, як яе называюць самі ўкраінцы, "гаўляйтарка" часоў акупацыі. Сваю "пасаду" яна атрымала пасля захопу горада. Таму зразумела, чаму сёлета яна хоча адзначаць 9 траўня "з асаблівай радасцю".

Данільчанка — не адзіная, хто пагадзіўся працаваць з расійскімі акупантамі і фармаваць "новую ўладу". Расказваем пра калабарантаў ва Украіне.
 

Бухгалтарка, спрабавала біцца з віцэ-мэрам

Портрет коллаборанта: кто стал "новой властью" в оккупированных городах Украины

Данільчанка — адна з яркіх фігур мелітопальскай палітыкі. Бухгалтарка па адукацыі, у 2015-м яна стала памочніцай дэпутата Яўгена Баліцкага, які да Рэвалюцыі годнасці быў адным з сябраў "Партыі рэгіёнаў" Віктара Януковіча.

У тым жа годзе Данільчанка абралася ў мелітопальскую гарадскую раду ад партыі "Апазіцыйны блок" — па сутнасці, пераназванай "Партыі рэгіёнаў". Гэтая структура мае прадстаўніцтва толькі ў мясцовых радах.

У 2016-м Данільчанка накінулася з кулакамі (без перабольшанняў) на віцэ-мэра Івана Фёдарава, які пазней стане кіраўніком горада і будзе вымушаны пакінуць яго пасля вызвалення з расійскага палону. Яна западозрыла Фёдарава ў арганізацыі збіцця ахоўнікаў каля пункта продажу алкаголю на мясцовым возеры. Па звестках мясцовых СМІ, за пунктам мог стаяць той жа Баліцкі.

"Галіна Віктараўна з крыкамі "Я цябе завалю" накінулася на яго (Івана Фёдарава). Скандал чулі ўсе, хто знаходзіўся ў адмінбудынку Цепласеткі. Пасля гэтага Данільчанка пайшла і паабяцала разабрацца з усімі, прыпраўляючы свае пагрозы адборным матам, які разносіўся па калідорах будынка", — расказвалі мясцовыя выданні.

Потым такіх гучных скандалаў з яе ўдзелам не было. Але пасля акупацыі Мелітопаля менавіта Данільчанка стала "выканаўцай абавязкаў" мэра, абяцае маштабна святкаваць 9 траўня і ўжо адкрыла лядовы палац.

Портрет коллаборанта: кто стал "новой властью" в оккупированных городах Украины
Данільчанка — часты спікер прапагандысцкіх медыя / "Крым-информ"

Нанова адкрылі лядовы палац у пачатку красавіка — прычым Данільчанка паабяцала расійскім вайскоўцам бясплатны ўваход. Чаму ж ён быў закрыты раней? Мясцовыя выданні пішуць, што там вайскоўцы захоўвалі трупы таварышаў па службе. І асобна адзначаюць: "гаўляйтарка" занялася адкрыццём арэны (а пазней — добраўпарадкаваннем брацкіх магіл часоў Другой сусветнай) у той час, калі не вырашаныя пытанні з харчаваннем і лекамі.

Цікава, што Данільчанка стала першай калабаранткай, якая трапіла пад санкцыі: яшчэ ў другой палове сакавіка ў "чорны спіс" яе ўключыла Вялікабрытанія.
 

Бізнесмен, дапамог паказваць "праўду"

Портрет коллаборанта: кто стал "новой властью" в оккупированных городах Украины

Яўген Баліцкі, якога мы згадвалі вышэй, апошнім часам быў дэпутатам Запарожскай абласной рады. Але яго сувязь з Мелітопалем абмежаваная не толькі гэтым фактам і яго супрацоўніцтвам з Данільчанка. Так, ён валодае "Мелітопальскім заводам падшыпнікаў слізгання", які працаваў з беларускімі і расійскімі кліентамі. Данільчанка (сюрпрыз — яшчэ і дырэктарка гэтага завода) скардзілася на дрэнны стан прадпрыемства пасля анексіі Крыма і пасля таго, як ён быў вымушаны разарваць кантракты з Расіяй.

Пасля акупацыі Мелітопаля Баліцкі, які валодае яшчэ і гарадскім тэлеканалам МТВ-плюс, даў магутнасці канала для рэтрансляцыі расійскай прапаганды.

Яшчэ да расійскага ўварвання Баліцкі выклікаў мноства пытанняў: напрыклад, карыстаўся забароненым ва Украіне "УКантакце", выкарыстоўваў георгіеўскую стужку і прасоўваў расійскія наратывы.

Дзеці Баліцкага жывуць у Крыме, дзе займаюцца бізнесам і атрымліваюць фінансаванне ў тым ліку з дзяржбюджэту.
 

Экс-футбаліст, цяпер — кіраўнік сяла

Портрет коллаборанта: кто стал "новой властью" в оккупированных городах Украины

У шэрагі калабарантаў зачасаўся і былы галкіпер харкаўскага "Металіста" і Запарожскага "Металурга" Вадзім Кудзікаў. Цяпер яму за гэта, як і іншым "калегам", пагражае пажыццёвае.

Да вайны 35-гадовы Кудзікаў быў дэпутатам сельскай рады — у сяле Ліпцы, што ў Харкаўскай вобласці. Але пасля таго, як расіяне занялі сяло, атрымаў падвышэнне — стаў "кіраўніком адміністрацыі".

Кудзікаў, паводле звестак СБУ, не толькі кіраваў сялом, але і дапамагаў расійскім вайскоўцам: напрыклад, перадаваў звесткі пра тое, як лепш перасоўвацца па тэрыторыі суполак, расказваў пра мясцовых жыхароў, якія ваявалі з сепаратыстамі.

Пры гэтым яшчэ да вайны Кудзікаў паставіў у сябе ў фэйсбуку на аватарку колеры ўкраінскага сцяга, актыўна асвятляў падзеі ў рэгіёне. Але потым — маўчанне. Затое з'явіўся ў эфіры расійскіх прапагандыстаў.
 

Ад дзяржаўнай здрады і тэрарызму — да "выратавання"

Портрет коллаборанта: кто стал "новой властью" в оккупированных городах Украины
Увесь "камітэт выратавання" складаецца з сумнеўных персанажаў / скрыншот відэа RT

Сам Страмавусаў — асоба адыёзная. Ён блогер, актывіст і праціўнік каранавірусных абмежаванняў. У 2020-м апублікаваў відэа "вайсковага парада" на 9 траўня ў Херсоне: некалькі сотняў чалавек у вайсковай форме. Праўда, выкарыстоўвалі запіс 2019-га.

Заўсёды па-прарасійску настроены, яшчэ да Рэвалюцыі годнасці ён арганізоўваў "Рускія прабежкі". У снежні 2013-га спрабаваў стварыць рух падтрымкі Януковіча, а пазней — павесіць расійскі сцяг у Херсоне. Рэальнай працай ён, мяркуючы па ўсім, даўно не займаўся.

Акрамя Страмавусава, у "камітэт" увайшлі экс-мэр Херсона Уладзімір Сальдо, які ў 2014-м уцёк у Расію. Тамсама — прарасійская актывістка з крымінальнай справай за дзяржаўную здраду Таццяна Кузьміч і Георгій Каленаў, супраць якога ў 2014-м вылучалі абвінавачанні ў стварэнні тэрарыстычнай арганізацыі. Пазней Каленаў дапамагаў са зброяй сепаратыстам. І яшчэ некалькі чалавек, усе — з цеснымі сувязямі з Расіяй і цёмным мінулым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі