Зяленскі паразмаўляў з вызваленым з палону мэрам Мелітопаля

Зяленскі паразмаўляў з вызваленым з палону мэрам Мелітопаля

Уладзімір Зяленскі паразмаўляў з вызваленым з палону мэрам Мелітопаля Іванам Фёдаравым. Пра яго вызваленне паведамілі прадстаўнікі Офісу прэзідэнта Украіны. Па адной з версій, была праведзена "спецаперацыя". Але яе падрабязнасці не агучваюцца. Вядома, што Фёдараў знаходзіцца ў бяспецы.

Іван Фёдараў пасля акупацыі Мелітопаля адмовіўся вітаць расійскіх вайскоўцаў і 11 сакавіка быў імі выкрадзены. Па некаторых звестках, яго вывозілі ў Луганск, піша hromadske.ua.

Фёдараў папрасіў у Зяленскага два дні на аднаўленне, каб пасля выйсці на працу. Украінскі прэзідэнт даў яму адзін дзень.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі