Партыя БНФ застаецца ў АДС, але не выбірае адзінага кандыдата ў прэзідэнты
Новаабраны старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч разам са сваімі намеснікамі правёў першую прэс-канферэнцыю на новай пасадзе У апошні час шмат кажуць пра тое, што з новым кіраўніцтвам БНФ выйдзе з аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Выхад з АДС не ёсць пунктам праграмы, але ў працэдуры вылучэння адзінага кандыдата БНФ хутчэй за ўсё ўдзел прымаць не будзе, заявіў новы старшыня:
“Мы не лічым, што выхад з АДС будзе нейкім важным рашэннем. Выхад-уваход — гэта на сённяшні дзень залішнія рухі, якія нас менш за ўсё цікавяць. Але мы хутчэй за ўсё будзем выходзіць з працэдуры вылучэння адзінага кандыдата”.