Партыйныя гульні: якую пастку рыхтуюць палітычным партыям?
І так нешматлікія палітычныя партыі трапілі ў чарговую складаную сітуацыю, вынікам якой можа стаць канчатковае ачышчэнне палітычнага поля Беларусі ад апазіцыйных структур. Размова ідзе пра ініцыяваную перарэгістрацыю партый і распрацоўку новага закона “Аб палітычных партыях”.
Што не так з распрацаваным законапраектам аб палітычных партыях? Ці можна паўплываць на гэты праект у бок лібералізацыі? Да чаго прывядзе ўхваленне законапраекта без такіх правак? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў і юрыст, былы суддзя Канстытуцыйнага суда Міхаіл Пастухоў.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.