Паседжанне па справе Алены Танкачовай перанеслі на 16.00

Апоўдні ў РУУС Першамайскага раёна Мінска мусіла адбыцца паседжанне, на якім збіраліся разглядаць справу старшыні праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі Алены Танкачовай. У кастрычніку стала вядома, што ёй, як грамадзянцы Расіі, анулявалі від на жыхарства ў Беларусі. Прычынай назвалі адміністрацыйныя правапарушэнні — перавышэнні хуткаснага рэжыму падчас кіравання аўтамабілем. Цяпер міліцыя будзе вырашаць пытанне аб высылцы з краіны праваабаронцы.

У будынак РУУС падтрымаць Алену Танкачову сёння прыйшлі 40-50 чалавек. Стала вядома, што пачатак паседжання перанесены. Танкачова прадаставіла шэраг дакументаў, у тым ліку 7 тысяч подпісаў людзей, якія выступаюць супраць яе высылкі з Беларусі. Аднак ёй заявілі, што подпісы "няправільна аформленыя" (яны збіраліся ў інтэрнэце) ды прапанавалі сабраць іх наноў. Пасля гэтага прысутныя пачалі падпісвацца ў падтрымку Танкачовай.

Журналісты, праваабаронцы выйшлі з будынка на вуліцу, дзе чакаюць развіцця падзей. Да іх падышлі капітан міліцыі і невядомы ў цывільным. Яны перапісвалі пашпартныя дадзеныя тых прысутных, у каго ёсць відэакамеры. А аператару тэлеканала "Белсат" прапанавалі пакінуць тэрыторыю каля будынка РУУС.

Паседжанне па справе Алены Танкачовай пачнецца ў 16.00.

Фота з Facebook

Чым магла перашкодзіць уладам праваабаронца Алена Танкачова?

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі