Пасля 13 сутак арышту на волю выйшаў былы футбаліст "Крумкачоў" Яцкевіч

Аляксандр Яцкевіч / krumkachy.com
Аляксандр Яцкевіч / krumkachy.com

Пасля 13 сутак арышту на волю выйшаў былы футбаліст "Крумкачоў" Аляксандр Яцкевіч, паведамляе @zozhteam. Пра яго затрыманне стала вядома ў красавіку. Па адной з версій, прычынай стала акцыя падчас кубкавага матча супраць мінскага "Дынама" 1 верасня 2020-га, калі футбалісты "Крумкачоў" выйшлі ў майках "Мы супраць гвалту".

Яцкевічу 38 гадоў. У вышэйшай лізе беларускага чэмпіянату ён правёў каля 300 матчаў. За "Крумкачы" выступаў у 2019-2022 гадах, быў капітанам каманды. Таксама гуляў за "Слуцк", "Нафтан", "Тарпеда-БелАЗ" і іншыя каманды. Сёлета Аляксандр Яцкевіч скончыў кар'еру гульца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі