Пасля дэмаршу кітайцаў у Добруш паехаў кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі
Разам з Аляксандрам Косінцам папяровую фабрыку “Герой працы” наведвае яго намеснік Мікалай Снапкоў і кіраўнік “Беллеспаперпрама” Юрый Назараў.
Старшыня канцэрна "Беллеспаперапрам" Юрый Назараў сёння раніцай адправіўся ў Добруш, на папяровую фабрыку "Герой працы". Паводле інфармацыі FINANCE.TUT.BY, у райцэнтр таксама паехалі кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Косінец і яго намеснік Мікалай Снапкоў.
2 ліпеня каля 250 кітайскіх рабочых, занятых на будаўніцтве картоннага камбіната ў Добрушы, пешшу выправіліся ў Гомель. Такім чынам яны выказалі пратэст супраць нявыплаты зарплаты. У рабочых паўстаў канфлікт з наймальнікам — кітайскай кампаніяй Xuan Yuan Industrial Development Co., LTD. Яна займаецца будаўніцтвам картоннага камбіната ў Беларусі і плаціць рабочым зарплату. Па словах будаўнікоў, грошы ім не плацілі апошнія 3 месяцы.