Пасля экскурсіі на шклозавод пяцікласнікам падарылі чаркі
Незвычайна скончылася для пяцікласнікаў адной з мінскіх школаў экскурсія на вядомы шклозавод "Нёман" у Бярозаўцы. Як піша sb.by са словаў сваёй чытачкі, на заканчэнне экскурсіі кожнаму дзіцяці падарылі "набор шклянак 35 г для халодных напояў". На памяць.
Па дарозе дадому дзеці ў аўтобусе распакавалі падарункі, разлівалі ў іх колу, чокаліся і выпівалі.
"Баюся нават падумаць, — піша аўтарка ліста, — што прывезлі б дзеці дадому з наведвання фабрыкі гумовых вырабаў".