Пасол Сурыкаў заявіў, што Расія далучыла Крым паводле міжнародных нормаў

З такой заявай выступіў кіраўнік расійскай амбасады ў Мінску на прэс-канферэнцыі 27 сакавіка.



Па яго словах, ЕС і ЗША лічаць дзеянні Расіі ў Крыме няправільнымі і не адпаведнымі міжнародным стандартам. "Але фактычна, і Лукашэнка гэта агучыў, Крым з'яўляецца суб'ектам РФ, Севастопаль таксама", — паведаміў расійскі пасол Аляксандр Сурыкаў.



Ён спаслаўся на рэферэндум, які прайшоў у Крыме. Дыпламат падкрэсліў , што не Расія абвяшчала і праводзіла рэферэндум. "Уся сусветная супольнасць павінна зразумець, што пасля прыняцця Расійскай Федэрацыяй законаў аб прызнанні Крыма і Севастопаля суб'ектамі Расіі любы замах на інтарэсы гэтых рэгіёнаў — замах на суверэнітэт Расіі", — заявіў Сурыкаў.



Ён таксама адзначыў , што расійскі бок ўдзячны Лукашэнку за яго выказванні. Нагадаем, што 23 сакавіка кіраўнік Беларусі заявіў: "Крым сёння — гэта частка тэрыторыі Расіі. Можна прызнаваць ці не прызнаваць, ад гэтага нічога не зменіцца".



Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі