Пастаўскі бізнесмен расстраляў свайго партнёра

Бізнесмен з Паставаў расстраляў свайго партнёра з-за спрэчак у справе арганізацыі бізнесу. Сваю ахвяру ён заманіў у лес на размову.

Выратавала пацярпелага яго жонка. Пасля тэлефоннага званка мужа, які паведаміў, што ён "едзе на разборкі", жанчына сама адправілася на яго пошукі.

На дарозе каля вёскі Юнькі яна заўважыла аўтамабіль, а побач і мужа ў непрытомным стане. Дзякуючы своечасова медыцынскай дапамозе 26-гадовы мужчына застаўся жывы.

Ён атрымаў два цяжкія раненні ў галаву і жывот. Міліцыянты хутка затрымалі злачынцу. За замах на забойства яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі