Патоп у Мінску сёння можа паўтарыцца

Беларускія сіноптыкі перадалі на сёння штармавое папярэджанне. Моцныя дажджы і навальніцы чакаюцца на большай частцы тэрыторыі краіны. Моцны дождж у Мінску ўжо ідзе. У сувязі з гэтым сталічная ДАІ распаўсюдзіла паведамленне аб магчымасці затаплення шэрагу вуліц і плошчаў.

Па інфармацыі даішнікаў, магчыма затапленне амаль 30 участкаў вулічна-дарожнай сеткі, у тым ліку плошчаў Бангалор і Перамогі, вуліцы Няміга, перакрыжаванняў праспекта Незалежнасці з вуліцамі Талбухіна, Сурганава, Каліноўскага, вуліцы Ціміразева з вуліцай Арлоўскай і іншыя, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі