Патопы перастануць пагражаць сталіцы толькі ў 2018 годзе

Будаўніцтва ліўневага калектара ў Мінску завершыцца толькі да 2018 года. Пра гэта паведаміў галоўны інжынер "Мінскінжпраекта" Ўладзімір Котаў.
Калектар будуецца ў 5 этапаў. Будаўніцтва першага ўчастку ў мікрараёне "Вяснянка" ўжо завершанае. Цяпер вядзецца праектаванне другога і трэцяга ўчасткаў.

Котаў:
"Да цяперашняга часу кавалачак працягласцю ў 660 метраў ужо пабудаваны. Ад вуліцы Нарачанскай да вуліцы Беларускай. У распрацоўцы ў нас знаходзяцца наступныя ўчасткі: вуліца Маякоўскага і да вычышчальных збудаванняў, які будуць размяшчацца ў прамвузле Калядзічы".

Адзначым, што працягласць калектара складзе 16 кіламетраў. Прыблізны кошт будаўніцтва — 802 млрд рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі