Паўла Севярынца вызвалілі ўначы, сёння ў яго новы суд

Паўла Севярынца вызвалілі ўначы, сёння ў яго новы суд

Павел Севярынец выйшаў на волю. Апазіцыйны палітык правёў за кратамі 15 сутак, яго пакаралі за ўдзел у снежаньскіх несанкцыянаваных акцыях пратэсту супраць інтэграцыі з Расіяй. Новы год ён сустрэў у камеры.

Як піша Севярынец на сваёй старонцы ў Facebook, яго нечакана вызвалілі ўначы. Двое ў цывільным адвезлі яго ў Савецкі РУУС: "У аддзеле афармляюць паперы, што мяне даставілі — і на пачатку 8-й раптам абвяшчаюць: "Сёння ў 12.00 у вас Савецкі суд, Павел Канстанцінавіч. А пакуль вы свабодныя".

У Мінску працягваюцца суды над удзельнікамі акцый пратэсту. Звычайна яны атрымліваюць вялікія штрафы. 15 сутак арышту адсядзеў і блогер Дзмітрый Казлоў ("Шэры Кот"), але на волю ён не выйшаў, бо будзе новы суд, інфармуюць праваабаронцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі