Паўлу Севярынцу вярнулі "зніклыя" часткі раману

Паўлу Севярынцу вярнулі апошнія часткі раману, канфіскаванага пры ператрусе. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сам аўтар. Раней яму аддалі твор без дзвюх частак.
Севярынец: “Вярнулі, вярнулі. Яшчэ тады калі я ад'язджаў у Швецыю, гаспадыня патэлефанавала хлопцам, якія былі ў кватэры і сказала: вось нечакана знайшлося — прыязджайце і забірайце”.

Па словах Севярынца, гаспадыня здымнай кватэры, на якой міліцыя канфіскавала твор, адмаўляецца што-небудзь гаварыць наконт таго, як "адшукаліся" апошнія часткі рамана.

Дарэчы, выдаваць раман Павал Севярынец хоча ў Беларусі. Але перспектыву выхаду кнігі ацэньвае як далёкую. Кажа, што працуе над прозай доўга, таму ў бліжэйшыя месяцы раман не выйдзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі