Паўночнакарэйцам напярэдадні шторму загадалі ратаваць партрэты Кіма

Кім Чэн Ын / KCNA

Кім Чэн Ын / KCNA

Паўночнакарэйцам сказалі зрабіць усё магчымае, каб выратаваць партрэты дынастыі Кімаў у выпадку затаплення. Так краіна рыхтуецца да трапічнага шторму Ханун, піша The Guardian.

Таксама грамадзянам краіны загадалі берагчы статуі, мазаікі, фрэскі і іншыя помнікі дынастыі Кімаў, якая кіруе КНДР з моманту заснавання краіны ў 1948 годзе.

Стыхійныя бедствы могуць мець разбуральныя наступствы для збяднелай Поўначы, гэты рэгіён асабліва ўразлівы перад паводкамі. Трапічны шторм ужо выклікаў паводкі і апоўзні ў Паўднёвай Карэі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі