Павел Вінаградаў не выйшаў на свабоду пасля 10 сутак арышту

Вось што расказаў Еўрарадыё сябра Вінаградава Аляксандр Баразенка:

“Мы прыехалі на Акрэсціна недзе хвілін за 20-30 да меркаванага часу вызвалення. Аднак Паўла так і не дачакаліся. У адміністрацыі нам сказалі, што яго тут няма. Цяпер разам з жонкай Паўла Святланай едзем у суд, сябры паехалі ў РУУС, там шукаюць”.

Паўла Вінаградава затрымалі 24 жніўня, абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы і асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Напярэдадні актывіст абвясціў аб паспяхова праведзенай акцыі “Змены” — у Мінску на вуліцах вывесілі каля 100 бел-чырвона-белых сцягоў.

Павел Вінаградаў на здымку злева. Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі