Педагогаў (некаторыя працавалі на выбарах) узнагародзілі ад імя Лукашэнкі

На выбарчым участку / Еўрарадыё
На выбарчым участку / Еўрарадыё

17 сакавіка ў адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска настаўнікам і супрацоўнікам школ уручаюць падзячныя лісты ад Аляксандра Лукашэнкі. "Настаўнікам і выхавальнікам нашых дзяцей, якія асабліва вызначыліся на выбарах", — каментуюць у адным з дваровых чатаў Маскоўскага раёна.

В Минске педагогов (некоторые работали на выборах) наградили от имени Лукашенко

У спісе сапраўды знайшліся сябры ўчастковых выбарчых камісій. У тым ліку — з участкаў, у рабоце якіх былі знойдзеныя парушэнні.
 

9 жніўня зачынілі журналіста ў кабінеце

Намесніца дырэктара па вучэбнай рабоце школы №207 Вольга Шкварэнка старшынствавала ва УВК №100. Як паведамлялі незалежныя назіральнікі, падчас датэрміновага галасавання тут была завышаная яўка выбаршчыкаў. На ўчастку не было шторак у кабінках для галасавання, а на яго тэрыторыю пад маркай эпідэміялагічнай абстаноўкі не дапусцілі незалежнага назіральніка.

9 жніўня камісія ў поўным складзе "эвакуявалася з будынка школы пры суправаджэнні міліцыі пры выключаным святле" — так падзеі дня выбараў апісвае платформа "Зубр". Пратакол з вынікамі выбараў вывешаны не быў.

Настаўнік гісторыі і грамадазнаўства школы №209 Мікалай Рубанкоў быў старшынёй выбарчай камісіі на ўчастку №93. Акрэдытаваныя назіральнікі скардзіліся, што падчас датэрміновага галасавання іх не пускалі ў школу, "бо гэта рэжымны аб'ект". І наогул, "увесь час заняты першай пяцёркай назіральнікаў". Таксама яны расказвалі, што ў кабінак на ўчастках не было ні дзвярэй, ні штор.

Старшынёй камісіі на ўчастку №98 была выхавальніца групы падоўжанага дня школы №215 Кацярына Рагавец. Там у дзень галасавання адбылася такая гісторыя: журналістку Еўрарадыё, якая прыехала рабіць рэпартаж з выбарчага ўчастка, доўга пераконвалі, што там нельга фатаграфаваць, а потым і зусім зачынілі ў кабінеце. Але неўзабаве выпусцілі. А намесніца дырэктара школы Наталля Данчанка (якой таксама прыйшла падзяка ад Аляксандра Лукашэнкі) у той жа дзень расказвала дзяржагенцтву БЕЛТА, што ўсё было па-іншаму.

"Маральна вынеслі" выбары

"Пры чым тут выбары? — здзіўляецца ў адказ на пытанне Еўрарадыё начальніца ўпраўлення па адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна Ала Куніцкая. — Мінулы год быў вельмі цяжкі для перабудовы педагогаў, COVID-19 унёс свае змены. Педагогі ўвесь год працавалі і знаходзілі прыёмы і метады для таго, каб вучыць дзяцей і даваць ім веды ў поўным аб'ёме. Было створана шмат электронных прадуктаў, якія сёння могуць выкарыстоўваць вучні".

У той жа час чыноўніца кажа, што педагогі і выхавальнікі, якіх сёння ўзнагароджваюць у Беларусі, працавалі падчас выбараў. І гэта быў яшчэ адзін перыяд, які яны "маральна вынеслі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі