Пенсіянерку адправілі ў калонію на 6 гадоў. Яе затрымалі за каментары

Пакуль што жанчыну ўтрымліваюць ў СІЗА №1 на Валадарскага

Пакуль што жанчыну ўтрымліваюць ў СІЗА №1 на Валадарскага

Беларускі суд на 6 гадоў адправіў у калонію агульнага рэжыму 68-гадовую пенсіянерку Наталлю Пятровіч, пішуць праваабаронцы “Вясны”.

Яе затрымалі яшчэ ў снежні 2022 года ва ўласнай кватэры за каментары.

Суддзя прызнала яе вінаватай адразу па 5 артыкулах КК. Жанчыну асудзілі за абразу Аляксандра Лукашэнкі, абразу прадстаўніка ўлады, распальванне варожасці ці варажнечы, заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі, стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім.

“Наталля Іванаўна таксама мусіць выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры болей за тры тысячы рублёў”, — дадаюць праваабаронцы.

У сваім нядаўнім лісце на волю Наталля Пятровіч пісала:

"Вы за мяне, калі ласка, не перажывайце, ва ўсякім разе я нікога не забіла, нічога не ўкрала, нікога не падманула і любому чалавеку магу спакойна і адкрыта глядзець прама ў вочы. Я ў парадку".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі