Перад прыездам Пуціна ў Беларусі затрымалі 100 фанатаў з Украіны

Нагадаем, учора ў адборачным матчы футбольнага Еўра-2016 там гулялі зборныя Беларусі і Украіны. Госці перамаглі з лікам 2:0. Падчас гульні ўкраінскія фанаты выканалі на трыбуне вядомую песню пра Пуціна з нецэнзурным словам, крычалі "Жыве Беларусь!" і "Слава Украіне! Героям Слава!". Украінцаў падтрымлівалі і беларусы. Усё гэта ў жывым эфіры маглі бачыць і чуць жыхары нашай краіны на тэлеканале "Беларусь 2".

Як інфармуе сайт Football.ua, украінскіх заўзятараў затрымлівалі ўжо пасля заканчэння матча. Было схоплена больш за 100 чалавек. Украінскае інтэрнэт-выданне, відаць, памылкова піша, што іх завезлі "ў мясцовае аддзяленне КДБ". Найхутчэй, у міліцыю. Ужо сёння над фанатамі з Украіны павінны прайсці суды. Іх чакаюць штрафы і дэпартацыя з Беларусі, а найбольш актыўных могуць адправіць пад адміністрацыйны арышт. Афіцыйнай інфармацыі пра здарэнне пакуль няма.

Пытаннем масавага затрымання ўкраінскіх грамадзян ужо займаецца пасольства Украіны.

Адзначым, што ў пятніцу ў Мінску пройдзе саміт кіраўнікоў краін СНД, на які прыляціць расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін.

Учора ў Барысаве затрымлівалі не толькі ўкраінцаў, але і беларусаў

"Сказалі, дурняў і ў нас хапае, забудзься пра Беларусь і Расію"

Фота — nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі