Перад візітам да ўладаў Філіп Гордан сустрэўся з апазіцыянерамі

Памочнік дзяржсакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Філіп Гордан сустрэўся ў Мінску з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці.
Палітыкі і грамадскія дзеячы распавялі амерыканскаму чыноўніку аб грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне: пра сітуацыю з правамі чалавека і свабодай беларускіх СМІ.

На сустрэчы таксама паднімалася тэма палітвязняў. Амерыканскага чыноўніка папрасілі звярнуць адмысловую ўвагу на крымінальныя справы, распачатыя ў дачыненні да актывіста моладзевай апазіцыі Арцёма Дубскага і ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча, Уладзіміра Асіпенкі і Юрыя Лявонава.

Па словах лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, Гордан адзначыў, што яго візіт у Мінск павінен адказаць на пытанне: наколькі беларускія ўлады гатовыя да пераменаў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі