Перад выбарамі Лукашэнка прызначыў новага намесніка старшыні КДБ

Перад выбарамі Лукашэнка прызначыў новага намесніка старшыні КДБ

20 ліпеня Аляксандр Лукашэнка прызначыў намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Дзмітрыя Равуцкага, перадае БЕЛТА.

Дагэтуль Равуцкі ўзначальваў упраўленне КДБ па Мінску і Мінскай вобласці. Цяпер яго зменіць начальнік аператыўна-пошукавага ўпраўлення КДБ Уладзімір Козыр.

Лукашэнка пацікавіўся, наколькі старанна падабраныя кандыдаты на такія адказныя пасады. Яму адказалі, што гэта годныя афіцэры, якія прайшлі розныя прафесійныя этапы, добра сябе зарэкамендавалі, спецыяльна рыхтаваліся і знаходзіліся ў рэзерве для вылучэння на вышэйшыя пасады.

Цяпер у старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка — чатыры намеснікі: генерал-маёр Сяргей Церабаў (першы намеснік), генерал-маёр Уладзімір Калач, генерал-маёр Алег Чарнышоў, генерал-маёр Дзмітрый Равуцкі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі