Перамовы прадстаўнікоў Мытнага саюза з СГА адбудуцца на наступным тыдні
Перамовы прадстаўнікоў Мытнага саюза Беларусі, Расіі ды Казахстана з прадстаўнікамі Сусветнай гандлёвай арганізацыі адбудуцца на наступным тыдні ў Жэневе. Пра гэта паведамляе агенцтва БелаПАН. Нагадаем, што 9 чэрвеня прэм'ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія, Беларусь і Казахстан маюць намер далучыцца да СГА ў якасці адзінай мытнай тэрыторыі. Адпаведную сумесную заяву прынялі кіраўнікі ўрадаў трох дзяржаваў. Цяпер Расія ад імя Мытнага саюза мае намер звярнуцца да СГА з просьбай спыніць перамоўны працэс пра ўступленне ў гэтую арганізацыю на нацыянальным узроўні Расіі, Беларусі ды Казахстана.