Перамовы ў Мінску працягваюцца ўжо 10 гадзін

Перамовы у Мінску пачаліся а 8-й гадзіне вечара 11 лютага, а журналісты пачалі збірацца ў прэс-цэнтры Палаца Незалежнасці а 3-й гадзіне дня.

Спачатку лідары "нармандскай чацвёркі" сутракаліся у вузкім коле, потым выйшлі на агульнае фатаграфаванне, пасля перамовы працягнуліся ў пашыраным складзе разам з міністрамі і памочнікамі.

Затым яны зноў перайшлі да абмеркавання ў вузкім коле.

Тым часам у СМІ з’явілася інфармацыя вакол чаго ідуць спрэчкі. Пра гэта піша Telegraph са спасылкай на Associated Press:

1. Украіна хоча пакінуць лінію размежавання, узгодненую ў верасні. Расія хоча, каб была тая лінія, якая зараз з новымі заваяванымі тэрыторыямі.

2. Расія кажа, што не мае войскаў на ўсходзе Украіны.

3. Украіна хоча вярнуць кантроль над мяжой, Расія лічыць, што захопленыя памежныя пасты павінны застацца пад катролем сепаратыстаў.

4. Украіна кажа, што можа даць шырокія правы Луганску і Данецку ў адпаведнасці з заканадаўствам. Расія хоча гарантый і каб Украіна зняла фінансавую блакаду на ўсходзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі