Пераможцам расійскага шоў “Голас” стаў праваслаўны іераманах

Пераможцам расійскага шоў “Голас” стаў праваслаўны іераманах

Пераможцам расійскага музычнага шоў “Голас” стаў праваслаўны іераманах Фоцій. За яго прагаласавалі 76% тэлегледачоў. Настаўнікам Фоція на перадачы быў Грыгорый Лепс.

Сродкі, сабраныя падчас глядацкага галасавання, будуць пералічаныя праваслаўнай службе “Міласэрнасць”, якая аб’ядноўвае 25 праектаў дапамогі дзецям, дарослым, людзям сталага веку, інвалідам і бяздомным.

Іераманах Фоцій (Мачалаў) — насельнік Свята-Пафнуцьева Бароўскага манастыра. Як піша meduza.io са спасылкай на расійскія СМІ, у манастыры ён служыць рэгентам хору. На ўдзел у шоў на тэлебачанні яго дабраславіў мітрапаліт Калужскі і Бароўскі Клімент.  

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі