Перапіс насельніцтва пройдзе з 14 па 24 кастрычніка

Перапіс насельніцтва Беларусі адбудзецца з 14 па 24 кастрычніка 2009 года. Пра гэта паведаміла намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Святлана Навасёлава.
Паводле яе слоў, першыя вынікі будуць апублікаваныя ўжо да 2010 года, у прыватнасці, колькасць насельніцтва ў цэлым па краіне. Поўных вынікаў варта чакаць, прыкладна, да чэрвеня наступнага года.

Святлана Навасёлава падкрэсліла, што адзінай мэтай перапісу насельніцтва з'яўляецца толькі статыстычная інфармацыя, інфармацыя аб размеркаванні насельніцтва па сацыяльна-дэмаграфічнай прыкмеце, інфармуе “Інтэрфакс-захад”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі