Першае ядзернае паліва для БелАЭС паступіць напрыканцы 2018 года

Першае ядзернае паліва для БелАЭС паступіць напрыканцы 2018 года

Ядзернае паліва для першага энергаблока Беларускай АЭС прыбудзе з Расіі напрыканцы 2018 года. Такую дату назваў на прэс-канферэнцыі 20 студзеня намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк.

Па яго словах, якія перадае БелаПАН, паводле генкантракту Расія мусіць паставіць у нашу краіну паліва для першай загрузкі двух энергаблокаў і паліва для іх перазагрузкі. Чыноўнік дадаў, што цяпер распрацоўваецца дадатковае пагадненне да кантракта, у якім агаворваюцца ўсе ўмовы пастаўкі ядзернага паліва.

Раней паведамлялася, што першае ядзернае паліва для АЭС павінна прыбыць у Беларусь пад канец 2017 года. Не выключана, што гэты перанос тэрмінаў звязаны з тым, што на пазнейшы час перанеслі ўвод у эксплуатацыю першага блока — на 2019 год.

Кошт аднаразовай загрузкі аднаго рэактара складае каля 255 млн еўра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі