Песенны конкурс "Еўрабачанне" пачаўся ў Лісабоне
![Песенны конкурс "Еўрабачанне" пачаўся ў Лісабоне](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/eurovision-0705-3.jpg.webp?itok=thqYZtdm)
У партугальскім Лісабоне 6 траўня адкрыўся міжнародны песенны конкурс "Еўрабачанне-2018". Удзел у ім прымаюць 43 краіны.
Галоўнай тэмай сёлетняга "Еўрабачання" абраны акіян і рака Тэжу. Таму традыцыйная дарожка замест чырвонай на гэты раз стала сіняга колеру.
За Беларусь на конкурсе сёлета выступае ўкраінскі спявак Alekseev з песняй Forever.
Другі раз на конкурсе паспаборнічае прадстаўнік Нарвегіі з беларускімі каранямі Аляксандр Рыбак. Як вядома, ён ужо быў пераможцам "Еўрабачання" ў 2009 годзе ў Маскве.
Першы паўфінал, у якім выступіць прадстаўнік Беларусі, адбудзецца ў аўторак, 8 траўня. Другі паўфінал прызначаны на 10 траўня, а 12-га пройдзе фінал конкурсу.
![Песенны конкурс "Еўрабачанне" пачаўся ў Лісабоне](/sites/default/files/paragraphs/image/eurovision-0705-1.jpg)
Нарвежскі спявак беларускага паходжання Аляксандр Рыбак. Фота: Reuters