Аўторак у Беларусі зноў будзе з дажджамі
![Дождж, ілюстрацыйнае фота](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-05/travien-2205.jpg.webp?itok=ZYHCZm08)
Дождж, ілюстрацыйнае фота / pexels.com
У аўторак, 30 ліпеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, уначы месцамі чакаюцца моцныя дажджы. Днём у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца паўночна-заходні парывісты, уначы і зранку ў многіх раёнах, а ўдзень месцамі — моцны парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 12-17 вышэй за нуль, удзень будзе +19...+25.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.