Песня "Да відна" не паедзе на Еўрабачанне: арганізатары патрабуюць новую песню
Гурт VAL / Еўрарадыё
Арганізатары Еўрабачання прынялі рашэнне, што ў 2021 годзе выканаўцы не змогуць удзельнічаць з песнямі, абранымі для ўдзелу ў гэтым годзе.
Таксама краіны могуць памяняць сваіх удзельнікаў, даслаўшы ў наступным годзе новых выканаўцаў, а не тых, хто выйграў нацыянальны адбор у 2020.
Ад Беларусі на конкурсе павінна была выступаць гурт Val з беларускамоўнай песняй "Да відна".
Нагадаем, што арганізатары вырашылі адмяніць Еўрабачанне у Ратэрдаме, якое павінна было адбыцца ў траўні 2020 года, з-за пагрозы распаўсюджвання каранавіруса.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.