“Песняры” Ігара Свечкіна: У нас ёсць міжнародны патэнт!
Нягледзячы на ліст з беларускага Міністэрства культуры ансамбль “Песняры” пад кіраўніцтвам Ігара Свечкіна мае юрыдычнае права выступаць на тэрыторыі Беларусі.
Дырэктар ансамбля Ігар Свечкін распавёў Еўрарадыё што мае дакументы, праз якія яго гурт нельга лічыць “музычным калектывам, што незаконна выкарыстоўвае назву “Песняры”, “уводзіць у зман спажыўца” і “шкодзіць культурнаму іміджу Беларусі” (менавіта на такіх фармулёўках настойвае Мінкульт):
Ігар Свечкін: “У мяне ёсць папера — патэнт, зарэгістраваны ў Роспатэнце, а акрамя таго — міжнародны патэнт. І на Беларусь, і на Ўкраіну, і на Расію, і на краіны Балтыі, там усё.
Справа не ў гэтым. Я свядома не хачу працаваць у Беларусі. Ёсць Дзяржаўны ансамбль, які выконвае ролю дзяржаўнага ансамбля. А мы таксама прадстаўляем беларускае мастацтва — “Песняры”, але за мяжой”.
У “Песнярах” Ігара Свечкіна працуюць былыя ўдзельнікі “мулявінскіх” “Песняроў” сярэдзіны 1990-х Віктар Маўчанаў і Ўладзімір Марусіч.
Падрабязней — чакайце неўзабаве на сайце Еўрарадыё!