Піневіч: для перасячэння мяжы Беларусі і Расіі ПЛР-тэст не патрэбны

Піневіч: для перасячэння мяжы Беларусі і Расіі ПЛР-тэст не патрэбны

Для перасячэння мяжы Беларусі і Расіі аўтамабільным ці чыгуначным транспартам ПЛР-тэст больш не патрэбны. Такую заяву ў пятніцу зрабіў міністр аховы здароўя РБ Дзмітрый Піневіч. Паводле яго слоў, "мяжа з Расіяй адкрытая па эпідэміялагічных паказаннях". Піневіч адзначыў, што спатрэбіцца "некаторы час", каб зняць абмежаванні на авіятранспарце — там ПЛР-тэст яшчэ патрабуецца. У РФ ужо рыхтуюцца "нарматыўныя дакументы, каб адмяніць і гэтае патрабаванне".

Напярэдадні стала вядома, што з 18 сакавіка здымаюцца ўсе абмежаванні для грамадзян Беларусі і Расіі па перамяшчэнні паміж краінамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі