Муж Герасімені падпісаў ліст спартоўцаў за сумленныя выбары і супраць гвалту
Пад лістом спартоўцаў за сумленныя выбары і супраць гвалту падпісаўся плывец Яўген Цуркін — муж кіраўніцы Фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандры Герасімені, паведамляе Tribuna.com.
Цуркін — чэмпіён Еўропы (2014), чэмпіён Універсіяды (2013 і 2015), прызёр чэмпіянату свету 2016 года на кароткай вадзе, шматразовы чэмпіён і рэкардсмен Беларусі, удзельнік Алімпійскіх гульняў 2012 i 2016 гадоў.
На гэты момант пад лістом спартоўцаў за сумленныя выбары падпісаліся 2117 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.