Польшча адмяняе “рэгіяналізацыю віз” для беларусаў

“Рэгіяналізацыю віз” для беларусаў адмяняе Польшча. Яшчэ сёння гродзенцы, якія жывуць, да прыкладу, у Мінску, павінны падаваць дакументы на візу у польскае консульства па месцы прапіскі. Сітуацыя дадавала складанасцяў: гэта і страчаны час, і лішнія грашовыя выдаткі на дарогу.

Як інфармуе сайт пасольства Польшчы ў Мінску, "з 1 снежня 2014 г. дапускаецца прыём і разгляд консульскімі ўстановамі Рэспублікі Польшча на Беларусі візавых анкет грамадзян РБ без абмежаванняў, звязаных з падзелам тэрыторыі гэтай краіны на консульскія акругі”.

То бок грамадзяне Беларусі змогуць падаваць дакументы на візу ў любым рэгіянальным прадстаўніцтве польскага консульства ў нашай краіне.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі