Польская кінадрама “ІДА” атрымала “Оскара” як найлепшы замежны фільм

У Галівудзе праходзіць цырымонія ўручэння прэміі “Оскар”. Весці імпрэзу запрасілі Ніла Патрыка Харыса — амерыканскага акцёра, спевака і ілюзіяніста.  

Лідарамі па колькасці намінацыяў сталі фільмы “Гатэль “Гранд Будапешт” Уэса Андэрсана і “Бёрдмэн” Алехандра Гансалеса Ін’ярыту. У кожнага фільма па 9 намінацыяў. Ужо вядома, што “Гатэль “Гранд Будапешт” атрымаў статуэткі за найлепшы грым і касцюмы.

У намінацыі “Найлепшы фільм на замежнай мове” быў пастаўлены рэкорд — заяўкі падалі 83 краіны. А статуэтку тут атрымала польская кінадрама “ІДА” Паўла Паўлікоўскага, перадаюць замежныя СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі