Помнік Леніну забіў чалавека на Гомельшчыне
21-гадовы жыхар пасёлка Уваравічы Буда-Кашалёўскага раёна загінуў пад паваленым помнікам Леніну, перадае БЕЛТА.
Няшчасны выпадак адбыўся на тэрыторыі мясцовай школы, дзе ў альтанцы світанак сустракала кампанія моладзі.
Хлопец залез на пастамент помніка Леніну (вышынёй 5-7 метраў) і паспрабаваў павіснуць на працягнутай наперад руцэ правадыра.
У гэты момант і адбылося абвальванне цяжкай канструкцыі.
Па дарозе ў Гомельскую абласную клінічную лякарню малады чалавек ад атрыманых траўм сканаў. Цяпер праводзіцца праверка.