Пра Ціханоўскую, пашпарты, планы на Афрыку і ордэр на арышт — эфір з Фрыдманам
Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё
Пакуль Святлана Ціханоўская выступае ў Еўрапарламенце ды рыхтуецца да выступу ў ААН, Лукашэнка рыхтуецца прымаць афрыканскіх дыпламатаў. І працаўладкоўвае беспрытульных вагнераўцаў у сваю прыватную вайсковую кампанію “Гард-Сервіс”. Відаць, з надзеяй перахапіць хаця б частку афрыканскага бізнесу нябожчыка Прыгожына. А ў краінах, куды пасля 2020 года масава вымушаныя былі эміграваць беларусы, разважаюць, як ім дапамагчы вырашыць пашпартныя пытанні…
Што адметнага ў выступе Ціханоўскай перад еўрапарламентарыямі і ці варта разлічваць на павелічэнне ўвагі Захаду да беларускіх праблем? Ці сапраўды Лукашэнка спадзяецца перахапіць бізнес Прыгожына ў Афрыцы і чым цікавы прыезд афрыканскіх дыпламатаў у Мінск? Якую дапамогу і хто можа аказаць беларусам у вырашэнні пашпартных пытанняў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.