Пра экстрэмізм класікаў, падручнік па генацыдзе і выбары — эфір з Усавым

Павел Усаў / Еўрарадыё

Павел Усаў / Еўрарадыё

У Беларусі гісторыя дзіўным чынам паўтараецца. Прынамсі ў чарговай спробе чарговай прарасійскай групоўкі, якая займела ўладу ў краіне, знішчыць усе праявы беларускай нацыянальнай культуры і ідэнтычнасці ды выказаць лаяльнасць чарговаму маскоўскаму хану. Як у 19 стагоддзі такія манкурты забаранялі творы Дуніна-Марцінкевіча, так і ў 21 стагоддзі робяць тое ж. Як некалі расказвалі пра прыгнёт беларускага народа выключна “панамі”, так і цяпер бачаць “генацыд беларускага народа” выключна аднабока. І ставяць помнікі ў беларускай сталіцы расійскім князям.

Пра што сведчаць прызнанне экстрэмісцкімі твораў беларускага класіка, устаноўка помніка расійскаму князю і выданне “падручніка пра генацыд”? Як лукашысты рыхтуюцца да “выбараў”, ці звязаныя гэтыя “выбары” і чарговая перамога над карупцыяй ад КДБ і Лукашэнкі? Ці варта чакаць змянення палітыкі Польшчы ў дачыненні да лукашэнкаўскай адміністрацыі? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі