Праблемныя прадпрыемствы Брэста выйшлі на поўны працоўны тыдзень

Праблемныя прадпрыемствы Брэстчыны пераходзяць на поўны працоўны тыдзень. Брэсцкі хімзавод, завод “Цветатрон”, швачныя фабрыкі “Элма” і “Надзея” працуюць пяць дзён.
“У сувязі з павелічэннем збыту прадукцыі” – патлумачылі Еўрарадыё на “Цветатроне”. Пакуль толькі “Дываны Брэста” застаюцца на скарочаным графіку.

У асноўным вяртанне да нармальнага графіка працы звязваецца з павелічэннем экспарту ў Расію.

Прынамсі, так тлумачаць у адміністрацыі “Элмы”.

На думку некаторых экспертаў, такое сінхроннае адкрыццё расійскага рынка можа быць платай Масквы за маштабныя вучэнні “Захад-2009” і за намер прызнаць незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі