Прадзюсар “Авеля” вырашае, ці падаваць у суд за публікацыю “сцэнару” фільма

Пра гэта ўладальнік кампаніі Nonstop MEDIA і генеральны прадзюсар нашумелага яшчэ да пачатку здымак фільма “Авель” заявіў у размове з Еўрарадыё.



Сяргей Ждановіч: “Што тычыцца ўсяго таго, што мы бачым у інтэрнэце (сцэнар фільма “Авель” — заўвага Еўрарадыё), то я яшчэ падумаю, звярнуся да калег і мы параімся — як мы паступім з гэтым усім. Да прыкладу, Таранціна за такія дзеянні падаў у суд на мільён долараў”.



Але адказваць на пытанне, за што трэба караць у выпадку са “сцэнарам “Авеля” (што скралі і выклалі сапраўдны сцэнар ці за тое, выклалі фальшыўку і такім чынам скампраметавалі ўвесь праект), Сяргей Ждановіч адмовіўся: “Я не буду каментаваць”.



Прадзюсар адмовіўся ад інтэрв’ю Еўрарадыё, матывуючы гэта тым, што трэба спачатку зрабіць фільм, паглядзець яго і толькі потым пра нешта сур’ёзна размаўляць і абмяркоўваць. І яшчэ раз нагадаў, што здымкі, якія праходзілі ў Мінску на Кастрычніцкай плошчы і ля Дома ўраду — не рэканструкцыя падзей 19 снежня 2010 года, калі праходзіла акцыя пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.



Нагадаем, 2 лютага на сайце "Хартыя’97" з’явіўся поўны сцэнар фільму "Авель". Гісторыя распавядае пра тое, як місіянеры з магутнай таемнай міжнароднай арганізацыі з дапамогай служба бяспекі кіраўніка Беларусі  спрабуюць выратаваць свет.
 

"Авель": Замест "что-то не так" у натоўпе крычалі "Жыве Беларусь!" (фота)
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі