Прадзюсары "Шэрлака" рассакрэцілі, што будзе ў калядным эпізодзе

Сталі вядомыя падрабязнасці працягу папулярнага брытанскага серыяла пра Шэрлака Холмса. Прадзюсар і сцэнарыст Стывен Мофат адкрыў таямніцу адносна каляднага эпізоду "Шэрлака".

Яшчэ летась BBC One апублікавала фота, на якім галоўныя героі Шэрлак Холмс і доктар Ватсан ў выкананні Бенедыкта Камбербэтча і Марціна Фрымена з'явіліся ў касцюмах віктарыянскай эпохі. Тады пачалі з'яўляцца розныя меркаванні адносна магчымага далейшага развіцця сюжэту (ад маскараду і тэматычнай вечарынкі да падарожжа ў часе).

Як інфармуе Espreso.tv, калядны эпізод будзе самастойным фільмам. Яго падзеі рагорнуцца ў віктарыянскую эпоху, гаворыць Стывен Мофат. Паводле яго слоў, распавесці гэтую гісторыю ў тым жа кантэксце, у якім здымаецца ўвесь серыял, не ўдалося. Таму калядны эпізод не будзе мець дачынення да традыцыйных эпізодаў серыяла.

Вядома, што прэм'ера каляднага эпізоду адбудзецца ў канцы снежня 2015 года, аднак дакладная дата выхаду серыі ў эфір пакуль не называецца. Выхад на тэлеэкраны чацвёртага сезона "Шэрлака" запланаваны на 2016 год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі