Прага вытрымала атаку "вялікай вады", у Еўропе налічылі 10 ахвяраў стыхіі
Яна ўжо прайшла праз сталіцу Чэхіі, абарончыя бар'еры не падвялі.
Як інфармуе РІА "Новости", у самы пік сённяшняй паводкі праз Влтаву праходзіла 3210 кубаметраў вады за секунду. Цяпер гэта ўжо толькі 3190 кубаметраў і ўзровень вады працягвае зніжацца.
Нагадаем, прычынай моцных паводак у Нямеччыне, Чэхіі, Швейцарыі, Аўстрыі і шэрагу раёнаў Польшчы сталі залевы, якія працягваюцца з сярэдзіны мінулага тыдня.
Паводле апошніх звестак, ад стыхіі ў Еўропе загінулі 10 чалавек: 6 — у Чэхіі, 3 — у Нямеччыне і 1 — у Аўстрыі.
Паводка ў Цэнтральнай Еўропе (фота, відэа)
Фота — ria.ru