Пракат фільма "Опенгеймер" у Мінску пачнецца 7 верасня
Кадр з фільма "Опенгеймер" / Universal Pictures
Паказ кінафільма Крыстафера Нолана "Опенгеймер" у Мінску пачнецца 7 верасня. Пра гэта расійскаму інфармагенцтву Sputnik паведамілі ў Міністэрстве культуры.
Пракат другой нашумелай стужкі апошняга часу — "Барбі" — пакуль застаецца пад пытаннем, кажуць чыноўнікі.
Дарэчы, паказ "Барбі" ў мінскіх кінатэатрах быў прызначаны на 9 верасня, але потым інфармацыя пра прэм'еру стужкі знікла з сайта "Кіно Мінска". У кінатэатрах Silver Screen паказ "Барбі" анасуюць з 16 верасня.
Тым часам у Расіі Міністэрства культуры выступіла супраць паказку абодвух фільмаў. "Знятыя ў Галівудзе фільмы "Барбі" і "Опенгеймер" не адказваюць мэтам і задачам захавання і ўмацавання традыцыйных расійскіх духоўна-маральных каштоўнасцяў", — заявіў часовы выканаўца абавязкаў міністра культуры РФ Андрэй Малышаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.