Пракуратура адпрацоўвае розныя версіі смерці Алега Бябеніна
Як паведамляе "Хартыя'97", версія "самагубства" не адзіная для праваахоўных органаў. Праваахоўнікі вядуць правяраюць, ці не было іншых магчымых акалічнасцяў смерці журналіста. Пра гэта заявіла ў інтэрв'ю расійскаму тэлеканалу "Вести" прэс-сакратар Мінскай абласной пракуратуры Таццяна Калініна.
Так, у пракуратуры ўжо дапыталі лідара "Еўрапейскай Беларусі" Андрэя Саннікава, грамадскага актывіста Ўладзіміра Кобца, некаторых сваякоў Алега, а таксама яго сяброў, суседзяў па доме і лецішчы. 8 верасня на допыт у пракуратуру запрошаныя прэс-сакратар грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Аляксандр Атрошчанкаў і каардынатар "Еўрапейскай Беларусі" Зміцер Бандарэнка.